I.
Рух “Каліноўцы” (скарочана РК) — грамадзкі нацыянальны вызвольны рух, які створаны і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі, улады антыбеларускага калабарацыйнага рэжыму і далейшага стварэньня ўмоваў для станаўленьня незалежнай беларускай дзяржавы.
II.
Рух названы ў гонар нацыянальнага героя Канстанціна Каліноўскага, які сьцьвердзіў беларускую нацыю.
III.
Місія РК — змаганьне супраць расейскай імпэрыі ў Беларусі і ва ўсім сьвеце, да якога заклікаў Каліноўскі ў сваім запавеце, аднаўленьне поўнай нацыянальнай і дзяржаўнай незалежнасьці беларускага народу.
IV.
Мэты РК: усебаковая дзейнасьць па вызваленьню Беларусі з-пад улады рэжыму ўнутранай акупацыі, аднаўленьню канстытуцыйнага ладу й законаў у інтарэсах беларускага народу; папулярызацыя асобы і ідэйнай спадчыны К. Каліноўскага; фармаваньне нацыянальна сьвядомай і салідарнай супольнасьці, якая бароніць інтарэсы беларускага народу.
V.
Свае мэты РК рэалізуе праз згуртаваньне прыхільнікаў у сябрынах і правядзеньне сярод іх сталай арганізацыйнай, інфармацыйнай і выхаваўчай працы; стварэньне варункаў для агульнай і спецыялізаванай падрыхтоўкі сябраў і прыхільнікаў; арганізацыю збору, накапленьня і перадачы ПКК матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
VI.
Сябрамі РК могуць быць паўнагадовыя асобы, якія вызнаюць Правілы каліноўцаў, пададуць заяву пра далучэньне і рэгулярна аплочваюць складкі.
VII.
Галоўная каштоўнасьць РК — яго людзі, бо Рух фармуецца з найлепшых сілаў народу, адданых справе нацыянальнага адраджэньня.
VIII.
Удзел у РК зьяўляецца гонарам для кожнага беларуса. Парадак у РК грунтуецца на дысцыпліне і духу пабрацімства.
IX.
Абавязкі сябра: дбаць пра разьвіцьцё РК, клапаціцца пра пабрацімаў, асабліва пра дзейных і былых ваяроў ПКК, своечасова плаціць складкі.
X.
Штандар і шэўрон РК — сымбалі славы, гонару і годнасьці, напамін пра Місію Руху.
XI.
Найвышэйшай уладай РК зьяўляецца Сход РК, які склікаецца ня менш як адзін раз на год. Рашэньні прымаюцца дзьвюма трацінамі галасоў прысутных сябраў.
XII.
Сход РК зацьвярджае і зьмяняе Правілы, выбірае Ўправу і Раду Лідэраў, зацьвярджае стратэгію дзейнасьці, выбірае Суд РК.
XIII.
Арганізацыйнай асновай РК зьяўляюцца Сябрыны, якія ствараюцца падпольна на родных землях і адкрыта ў замежжы.
XIV.
Сябрыны валодаюць самастойнасьцю ў формах дзейнасьці і могуць аб’ядноўвацца ў рэгіянальныя Грамады са згоды Ўправы РК.
XV.
Управа РК — пастаянны кіроўны ворган, які каардынуе дзейнасьць, вядзе бюджэт, бухгальтэрыю і прымае сябраў.
XVI.
Рада Лідэраў РК — галоўнае кіраўніцтва Руху і нацыянальна-вызвольнай барацьбы.
XVII.
Суд РК — арбітр у спрэчках, які дзейнічае згодна з Правіламі, нацыянальнай традыцыяй і маральлю. Яго рашэньні абавязковыя для ўсіх.
РК ня можа быць распушчаны, пакуль ня будзе выкананая Місія Каліноўцаў.
ЗАЦЬВЕРДЖАНА СХОДАМ РУХУ «КАЛІНОЎЦЫ» 22 ВЕРАСЬНЯ 2025 ГОДУ