Рух «Каліноўцы»

Рух «Каліноўцы» –Грамадзкі нацыянальны вызвольны рух, які створаны і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі, улады антыбеларускага калабарацыйнага рэжыму і далейшага стварэньня ўмоваў для станаўленьня незалежнай беларускай дзяржавы.

Aб руху

Наш рух быў распачаты добраахвотнікамі, ваярамі Палка Каліноўскага, пазьней да яго далучыліся валанцёры, ветэраны і звычайныя актывісты.

Мы ня левыя і ня правыя, мы – цэнтрысты, бо стаім у цэнтры нацыянальна-вызвольнай барацьбы.

Рух названы ў гонар нацыянальнага героя Канстанціна Каліноўскага, які сьцьвердзіў беларускую нацыю.

Місія

змаганьне супраць расейскай імпэрыі ў Беларусі і ва ўсім сьвеце, да якога заклікаў Каліноўскі ў сваім запавеце, аднаўленьне поўнай нацыянальнай і дзяржаўнай незалежнасьці беларускага народу.

Мэты:

  • усебаковая дзейнасьць па вызваленьню Беларусі з-пад улады рэжыму ўнутранай акупацыі, аднаўленьню канстытуцыйнага ладу й законаў у інтарэсах беларускага народу;
  • папулярызацыя асобы і ідэйнай спадчыны К.Каліноўскага;
  • фармаваньне нацыянальна-сьвядомай і салідарнай супольнасьці, якая бароніць інтарэсы беларускага народу.

Дадатковыя заданьні:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне ПКК дзеля развіцьця палка і больш эфэктыўнай баявой дзейнасьці беларускіх добраахвотнікаў;
  • стварэньне ўмоваў і каардынацыя праектаў давайсковай падрыхтоўкі беларусаў, якія складаюць патэнцыйны мабілізацыйны рэсурс для ПКК і будучага Беларускага Вызвольнага Войска;
  • арганізацыя рэабілітацыі і забесьпячэньня падтрымкі ветэранаў і байцоў ПКК у краінах Эўропы;
  • стварэньне праектаў тэхнічнага аснашчэньня ПКК сучаснымі ўзорамі ўзбраеньня.

Ідэя і Салідарнасьць -

два слупы арганізацыі Каліноўцаў

Свае мэты рэалізуем праз:

  • згуртаваньне прыхільнікаў у сябрынах і правядзеньне сярод іх сталай арганізацыйнай, інфармацыйнай і выхаваўчай працы рознай формы і зьместу;
  • стварэньне варункаў для агульнай і спецыялістычнай падрыхтоўкі сваіх сябраў і прыхільнікаў;
  • арганізацыю збору, накапленьня і перадачы ПКК матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, неабходных для пасьпяховага выкананьня яго заданьняў.

Нашы прынцыпы:

  • галоўная каштоўнасьць для нас – гэта людзі, таму што Рух фармуецца з найлепшых сілаў народу, адданых справе нацыянальнага адраджэньня;
  • удзел у РК зьяўляецца гонарам для кожнага беларуса;
  • парадак у РК грунтуецца на дысцыпліне й духу пабрацімства;
  • наш рух будзе старацца кантраляваць кожную гучную справу, бо лічым, што без публічнасці і без грамадзкага ўплыву не пераадолеем галоўную праблему грамадзтва — карупцыю;
  • дапамагаць людзям ва ўсіх пытаньнях, якія па якой-небудзь прычыне не вырашаюцца ўладамі, службовымі асобамі, праваахоўнымі ворганамі;
  • дапамагаць у арганізацыі з найбольш актыўнай і сьвядомай часткі грамадзтва так званай "нізавой ініцыятывы" для вырашэньня істотных праблемаў;
  • возьмем уладу ў беларусі, здабыўшы давер і падтрымку грамадзтва.

Хто такія Каліноўцы

і за што яны змагаюцца?

Тор